Кансультацыя "Развіцце патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі беларускага фальклору"

 

Патрыятызм – гэта пачуццё любові да Радзімы. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Але падобна любому іншаму пачуццю, патрыятызм жыве самастойна і перажываецца індывідуальна. Ён прама звязаны з асабістай духоўнасцю чалавека, яе глыбінёй. Таму, не будучы патрыётамі самі, педагогі і бацькі не змогуць і ў дзіцяці абудзіць пачуццё любові да Радзімы. Менавіта абудзіць, а не навязаць, так як у аснове патрыятызма ляжыць духоўнае самавызначэнне.

У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычаць успрымальную душу дзіцяці ўзвышаннымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіўшы цікавасць да гісторыі Беларусі. Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў – крапатлівая праца, якая павінна весціся сістэматычна, планамерна, ва ўсіх узроставых групах, розных відах дзейнасці і па розных напрамках.

Вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні мае  сумесная разнастайная дзейнасць бацькоў і выхавацелей.

Быць патрыётам - гэта не толькі ведаць і любіць сваю Радзіму, але і актыўна працаваць на яе карысць. Для гэтага патрэбна выкарыстоўваць бацькам разам з дзецьми розныя формы: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, правоздіць беларускія святы, забавы і інш.

Адукацыйная дзейнасць з дзецьмі дашкольнага ўзросту павінна праводзіцца з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу.

Выкарыстанне гульнявых прыёмаў павышае пазнавальную актыўнасць дзяцей, стварае эмацыянальную атмасферу.

Гэтаму спрыяюць такія метадычныя прыёмы, як параўнанне, пытанні, індывідуальныя заданні, зварот да вопыту дзяцей, дыдактычныя гульні.

Эфектыўным сродкам з’яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў.

Правядзенне з дзецьмі народных гульняў аказвае важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам.

У малодшым і сярэднім дашкольным узросце асаблівую ўвагу  трэба надаваць  развіццю ўяўленняў аб блізкім сацыяльным асяроддзі.

Асноўнымі метадамі патрыятычнага выхавання ў малодшай групе выступаюць:

-арганізацыя жыццёвых і гульнёвых сітуацый, якія даюць магчымасць асвойваць вопыт добразычлівых адносін да блізкіх, дарослых;

-інсцэніровак з цацкамі, якія дэманструюць узоры узаемаадносін у дзіцячым садзе і ў сям’і;

-назіранне за ўзаемаадносінамі дарослых у дзіцячым садзе;

-хараводныя гульні, гульні-імітацыі;

-чытанне вершаў, пацешак, казак на тэму дабрыні, любові да бацькоў;

-разгляд  ілюстрацый, сюжэтных малюнкаў з выявай сям’і, прапанаваць назваць членаў сям’і, іх дзеянні, вылучыць  агульны радасны настрой;

-разгляд  сямейных фотаздымкаў і інш.

-правядзенне забаў;

У сярэдняй групе далучаць дзяцей да размовы аб сям’і, сямейных падзеях. Разглядаючы сямейныя фотаздымкі, звяртаць увагу на рысы іх падабенства з бацькамі, у сям’і ўсе клапоцяцца адзін пра аднаго. Захапляюць дзяцей, гульні на сямейныя тэмы, дзе разыгрываюцца розныя сюжэты з жыцця. Знаёмства выхаванцаў на абрадавых святах у дзіцячым садзе з вершамі, песенькамі, у якіх адлюстроўваюцца падзеі з жыцця сям’і, праца бацькоў. Арганізацыя сітуацыі «добрых спраў»: у падарунак бацькам зрабіць калектыўную аплікацыю, падарыць малюнкі.

У старэйшым дашкольным узросце ў дзяцей закладваюцца асновы грамадзянскасці, развіваецца цікавасць да Радзімы на эмацыянальна-пачуццёвым узроўні. У старэйшай групе выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы патрыятычнага выхавання:

-этычныя гутаркі аб вёсцы, роднай краіне, свеце;

-экскурсіі, назіранні за дзейнасцю людзей і грамадскімі падзеямі;

-разгляд  ілюстрацый аб асаблівасцях прыроды Беларусі, розных краін;

-сем’і, іх дзеянні, вылучаць агульны радасны настрой;

-разгляд сямейных фотздымкаў;

-знаёмства з элементамі нацыянальнай культуры;

-абмеркаванне і складанне апавяданняў аб прафесіях бацькоў і гараджан.

-правядзенне фальклорных свят, тэатралізаваных забаў;

Пры знаёмстве дашкольнікаў з гісторыяй родных мясцін неабходна  шмат расказваць, таму пры складанні апавядання звяртаем увагу на такія моманты:

-па ходу аповеду неабходна выкарыстоўваць наглядны матэрыял (фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін, схемы), малюнкі мелам на дошцы;

-складаючы апавяданне, трэба задаваць  дзяцям пытанні, неабходныя для развіцця  актыўнай пазнавальнай дзейнасці, вучаць разважаць. У гэтым выпадку аповед выхавальніка ператвараецца з маналога ў своеасаблівую гутарку з дзецьмі;

-распавядаючы аб якіх-небудзь гістарычных падзеях, не варта часта ўжываць даты, т. к. у дашкольным ўзросце дзецям недаступная храналогія. Але, каб дзеці зразумелі, што падзеі адбываліся даўно, варта ўжываць такія выразы «гэта было вельмі-вельмі даўно», «гэта было тады, калі вашы таты і мамы былі маленькімі» і г. д.;

-мова апавядання павінна быць простай. Калі ў рассказе  сустракаюцца незнаёмыя словы, напрыклад: «князь», «палкаводзец»,  варта растлумачыць іх значэнне.

У працэсе знаёмства дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднага краю, патрэбна расказваць аб розных архітэктурных збудаваннях, храмах. У гэтым выпадку, досыць вылучыць тое галоўнае, што адрознівае той  ці іншы будынак ад іншых. Цяпер да нас паступова вяртаецца нацыянальная памяць, і мы па-новаму пачынаем ставіцца да старадаўніх святаў, традыцый, фальклору,  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Шырока выкарыстоўваюцца  ўсе віды фальклору (казкі, песні, прыказкі, прымаўкі і г. д.). У вуснай народнай творчасці, як нідзе захаваліся асаблівыя рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, уяўленні пра дабро, прыгажосць, праўду, смеласць, працавітасць.

Вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі танчэйшыя назіранні  за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.

Вельмі важна пазнаёміць дзяцей з народным дэкаратыўным роспісам,  здольным зацікавіць дзяцей  нацыянальным выяўленчым мастацтвам.

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – актуальны і эфектыўны сродак  патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца  пры разглядзе  нагляднага  матэрыялу, праглядзе мультымедыйных прэзентацый, мультфільмаў, праслухоўванні песень і вершаў і інш.

Выкарыстоўваючы прапанаваныя формы і метады патрыятычнага выхавання, неабходна паказаць дзецям прыгажосць свайго роднага краю, пазнаёміць  з талентам беларускага народа, навучыць дзяцей любіць свой горад і сваю краіну  і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

 

Комментарии

  1. Спасибо большое, информация была очень полезной

    ОтветитьУдалить
  2. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  3. Фольклорные праздники в детском саду всегда очень яркие и интересные, спасибо

    ОтветитьУдалить

Отправить комментарий

Популярные сообщения из этого блога

Консультация "Зачем знакомить детей с фольклорными праздниками и обрядами?"

Консультация "Нравственно-патриотическое воспитание дошкольников средствами музыки"

Консультация «Роль музыки в трудовом воспитании дошкольников»